epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

У прыпар

Прыпарыло,

Нахмарыло,

І ударыло!

— Сьвяты Ілля...

Маланка ураз зьявілася,

Мільгнула і звалілася,

І дожджыкам аблілася

Гарачая земля.

Кроплі разам, згодна, жвава,

Пояць усе, што хочэ піць:

Збожжо, дрэвы, кветкі, травы,

Вулкі хочуць затапіць,

Бьюць у стрэхі, мыюць шыбы,

Мыюць хаты, мочуць сад,

У рэчцэ спожыу маюць рыбы ...

— Хто у прыпар дажджу ні рад?

Сьцішаецца,

Зьменшаецца,

Унімаецца.

— Німа!

І слонко паказалося,

Мауляу, само купалося;

Прыемна усьміхаецца,

Блішчыць, пераліваецца,

Яскрава адбіваецца

На трауцы, на лісточку,

У рэчцы, у роучачочку,

На вулачцэ, у садочку.

Зямля уздыхае поунымі,

Шчасьлівымі, чароунымі

Грудзямі усіма.


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан