Гэй; гуляй, ні думай,
Ні глядзі панура!
Засьпявай, заіграй
Загудзі віхурай!
Грошы есьць! Сало есьць!
Бутэль манаполькі...
Ты ні стой, трунак свой,
Пій. гуляй і—толькі!
Былі мы .. Жылі там
На роднай краіне...
А цяпер тут—як зьвер...
Жыцце нашэ гіне.
Гэй, гуляй, налівай!
Будзем піці, браце!
Што у нас? Цяжкі час?
Э! аб чым казаці!
Га-га га! Бач, нага
Сама у бокі скачэ,
Заіграй, засьпевай!...
Не, брат: сэрцо плачэ...
Дайце мне, дайце мне
Кварту ні пустую,
Я мае, я свае
Сэрцо пачастую.
От дык так! От дзе смак!
Эх ты, ведзьма-доля!
Ешчэ — не, мала мне...
Налівайце болей!
Гэй крычы, ні маучы,
Сэрцу дай пацеху!
Заіграй, засьпевай,
Сьмеху, болей сьмеху!
А што?! Не, вы мяне
Ні забілі, гады!
Вось жэ пью, вось пяю
С сябручкамі радый!
Ты гуляй, ні зважай,
Што сьляза на вочу,—
Гэта так, гэта я
Весяліцца хочу.
Пій, гуляй!
Грай, сьпявай! ..