epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Вясна

І.
ІІ.


І.

Дзе дадуць — зраблю пазыку

І найму сабе музыку,—

Дудара з яго дудою,

Каб іграу ен моцна ею.

«Грайка, грай! я засьпеваю,

Што цяпер на сэрцы маю». .

І дудар ужо іграе,

Мае сэрцо так сьпевае:

...«Прападзі мая жуда,

Усе, што церпіць нібарак,

Усе ністаткі ды беда,—

Я шчарнеу глядзі і так,

Толькі вус адзін белявы...

Годзі мучыць! Я хачу

Сілы, працы і забавы,

І вяселля у ваччу» ..

А с чаго-ж я узбуяуся?

— Бо вясна ідзець да нас:

Як убачыу,— засьмеяуся

І вяселы стау на час....

Грайка, грай! бо сэрцо скачэ,

Яму трэба моцна граць;

А жуда ніхай паплачэ—

Час яе і забываць...

 

 

ІІ.

... Вясна прыйшла!

Што чакалі, выглядалі,

Да сябе дауно гукалі,—

У бляску сонца, у зеляніне,

У прыгожасьці, у ярыне,

Сама — пекнасьць, сама — сьвято

І прыгожа і багата,

Да нас прыйшла!

Я вітаю

Яе у сонцы, у зеляніне,

Што на роднай на краіне

Гоніць бляскам сваім ноч,

Гоніць сьнег і хмары проч;

Яна радасьць мне і сьвято,

Ей я дзякую багата

І вітаю!


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан