epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Вецяр

Вее вецяр вольны,

Хмары шыбка гоніць;

З вадой, зямлей, лесам

Зюкае-гамоніць!

Прыляцеу да рэчкі,

Прылег, прытуліуся,

Крышачку па яснай

Віхрам закруціуся,

Сказау слауцо ласкі,

Сьвіснуу і падняуся

І за хмаркай легкай

Пырхнуу і пагнауся.

Зноу прымчау да лесу:

„О, здароу, мой браце!

І пайшоу між хвояк

Ен дурэць, гуляці:

Адну пацалуе,

З другой пасьмяецца,

Кіне слоуцо, пару,

Да трэццяй бярэцца ..

Годзі ужо у лесе!

Зноу у выш падняуся,

Пакруціуся крыху,

Ды у даль падауся.

Задау гону, пылу,

І у ніз ен рынуу,

Прыпау да зямліцы,

Бытцам дзесь загінуу.

„Ах, мая матуля,

„Як я нагуляуся!

„Бачыу сонцо, месяц,

„У рэчачцы скупауся.

„Хораша на сьвеці!

„Колькі у ім прастору:

„Шыбаеш па рэчцы,

„Прыпадзеш да бору...

„Я хацеу бы болей

„У сьвеці пагуляці, —

„Адпусьці ж, матуля,

„Яшчэ палетаці!"

Пэуне, што пусьціла

Вецяр маць гуляці,

Бо падняуся у небо

І пачау сьпеваці...

Вось — ненацкам скончыу

Сьпеваці гуляка,

Гікнуу і панесся

У даль хутчэй за птака.


1907; 1910

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан