Вецер асенні халодны, сярдзіты...
Жоўтыя плачуць бярозкі...
[Суфіт паўдзенны] імглою закрыты,
Дожджыку дробнага слёзкі.
Часам на момант імгла разарвецца,
Слонка далёкае гляне,
Смутнае дзеткам сваім усміх [нецца].
Беднае! Й слонейка вяне.
Вецер асенні, халодны, зрыўчасты
Лес абдзірае з убёру.
Дожджык драбнюткі, [дадзейлівы], часты...
Сумна у гэткую пору!