epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Восень

Восень халодная, чорная, хмурая

Сунецца ціха, нячутна, што дзень,

Хварбы наукола паклала панурыя,

Сонцо хавае за чорную цень.

Збожжо пажатае з нівау пазвожано,—

Голыя гоні самотна ляжаць,

Небо даждліваю хмарай абложано,

Траукай ні грае сваей сенажаць.

Кветкі ні сьвецяць галоукамі яснымі;

Кусьцце без лісту, без красак стаяць;

З гэтымі восяні днямі безкраснымі

Цяжкія думкі у сэрцо ляцяць.

Вольхі, рабіны, асіны з бярозамі,

Лістам пажоуклым тужліва шумяць;

„Хутка надыйдуць завеі з марозамі,

Ветры с сьнегамі ізноу наляцаць."

Толькі высокія хвоі іглістыя

Вечна зялены свой кажуць убор.

Днямі зімовымі, цемна-імглістыя,

Будуць чарнець навакол, наузгор.

Зіму пачуушы мядзьведзь ніспакоіцца,

Ходзіць па лесі, шукае бярлог.

Хмурны і злосны, пакуль супакоіцца,

Горш на скацінку, на людзі налег.

Гусі і качкі гуртамі зьбіраюцца;

Хутка на поудзень саусім паляцяць.

Хэура за хэурай на рэчцы зьменяецца;

У ранку крычаць на вадзе, лапацяць

Так ніпрыкметна часамі, дзянечкамі

Восень зьменяе абліччо зямлі..

З гэтымі днямі васеннімі, ночкамі,

Думкі мне у сэрцо жудосны прыйшлі.

Старое нешта усе спамінаецца.

Толькі ніясна, мауляу, праз туман.

Нейкі ніведамы жаль уздыймаеіша,

Вабіць і цягне успамінак-дурман

Сэрцо баліць пад жаданняу прымусам

Што за жаданні — ніяк ні пазнаць;

Можа ляцеці адгэтуль за гусямі...

Можа заснуць, каб нічога ні знаць?..


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан