epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Воукалакі

Воукалакі цемна ноччу

З дамавін выходзяць

І лятаюць скрозь па сьвеці? —

Сабе жэр знаходзяць:

Дзе старое, ці малое,

Сьпіць у сьне глыбокім,

Воукалака падсьцігае

Нінасытным вокам.

Ні пачуеш, як узьляжэ

На грудзях навала,

Ні пачуеш, як ен с сэрца

Выссе кроу памалу.

Галасіста ж па сьвітанню

Засьпеваюць пеуні —

Воукалака адлятае

Ніахвотна, гнеуны.

Па старонцы роднай здауна

Воукалакі ходзяць,

Але ж пеуні ні сьпеваюць.

— Слонко ні узыходзіць!...


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан