epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

«З.Б-ку...»

З. Б-ку.

 

Хрыстос нарадзіуся! Хрыстос нарадзіуся!

Сьпеваюць у небі Янелі:

Збавіцель для сьвету на сьвеці зьявіуся

Збавіцель, якога ні мелі!

 

„Хрыстос нарадзіуся!" Каб гэтая прауда

Зьісьцілася, браце, сягоння...

Каб устала на сьвеці вялікая Прауда,

Што крыуду у цемры прагоне.

 

„Хрыстос нарадзіуся!“ Ці-ж мала мы чулі

Такую з нябес абецанку?

Я вочы свае ледзь ад сну разамкнулі. —

Німа і ні відна паранку!

 

„Хрыстос нарадзіуся!" А дзе-ж яго знакі?

Цяпер я Тамаш і ні веру.

Здаецца мне сьвет, як і быу, адзінакі,

Я у ім матаванне над меру.

 

„Хрыстос нарадзіуся!" Не, хіба што будзе

Яго нараджэнне. Мы знаем,

Яго дачакаюцца іншыя людзі,—

Ні мы дачакаем.


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан