epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

«За вакном, за гратамі, на волі...»

За вакном, за гратамі, на волі,

Над усім пануючы спакой,

А над ім ў аксамітнаму полі,

Над срабрыстай можнаю ракой,

Заўжды цэлай, неўбываючай ніколі,

Пахаджаюць зоркі чарадой.


1907-1920

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Уклад. прадм. і камент. У.Казберука; Маст. У.Басалыга. - Мн.: Маст. літ., 1991, 359 с. [5] л. іл. партр.: іл. - (Спадчына).
Крыніца: скан