epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

«Загуляў Сцяпанка...»

Загуляў Сцяпанка,

Быццам на каляды,—

Прапіў пару коні

І два панарады.

 

Як паехаў ў горад

Збожжа прадаваці,

Дык дамоў прыйшлося

Пеша пратрапаці.

 

Бо канькі і збожжа,

Збрую і вазочкі

За гарэлку сплавіў

Сцёпка у шыночкі.

 

У вясковай карчме

Ён застанавіўся

І на грош астатні

Да канца упіўся.

 

Прыцягнуўся ноччу

Сцёпачка да хаты,—

Абяднелы грошам,

Дурманом багаты.

 

«Адчыняйце дзверы!»

«Хто там?» — «Гаспадару!

Завіхайцесь жыва,

Бо задам вам жару».

 

Адчыніла дзверы

Жонка маладая

І на мужа сумным

Вокам паглядае...


1907-1920

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Уклад. прадм. і камент. У.Казберука; Маст. У.Басалыга. - Мн.: Маст. літ., 1991, 359 с. [5] л. іл. партр.: іл. - (Спадчына).
Крыніца: скан