epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Змора

М. В.

 

Сэрцо, спаць хачу я, спаць!

Заутра рано устаць мне, устаць.

Вочы сьлепіць сон мне сон

У вухо шэпчэ ен мне, ен:

— Ні журыся, палажыся, адпачні.

Мардаванне, сумаванне адгані.

 

— Заутра зрана, сьвет-ні-сьвет,

Выйдзеш с хаты з гэтай, з гэтт.

Стаць на працу мусіш, стаць.

Здаць прыгоны мусіш, здаць.

Ні мардуйся, ні крапуйся, адпачні,

Думаванне, сумаванне адгані!

 

Рыбка, спаць хачу я. спаць!


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан