epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Журба

Сэрцо болей ні сьмяецца,

Сэрцо плачэ жаласьліва.

Ці дасьць Бог, ці давядзецца

Быці там, дзе наша Ніва?

Думкі, праца — усе далека!

Песьні, казкі у пазабыццю ..

Прад сабой я толькі воко

Бачу страшнаго нябыцця.

Волі, думак, шчасьця, сьмеху

Дайце мне! Хоць пакажыце!...

Але не... Мне на пацеху—

Воко страшнаго нябыцця.

Я б узяу матыку у рукі,

Карчавау-бы, чысьціу поле,

Але - там.. Я тут безрукі,

Я безсільны. Я без волі.

Сэрцо плачэ і я плачу;

Плачу с сэрцам галасьліва.

Дзе ты, дзе ты, краю родны?

Край далекі, маці — Ніва?


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан