epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Журба і Сьмяхоцце

«—Брынкні, хлопча малады.

У свае цымбалы!

Ты-ж бо, чуу я ад людзей,

Музыкант удалы.

Песьняй емкай зьвесялі,—

Заплачу двузлотку.

Хочаш? Выпій напярод.

Спагані ахвотку!»

 

— Раз журба с сьмехаццем

— Напіліся меду

І пайшлі на кірмаш

Паглядзець народу,

Вось журба й завяла,

Ніуцешна плачэ,

Сьмехацце-ж ля яе

Па дарозі скачэ.

— «Гэй, сястрыца, пакінь

— Разліваці сьлезы,

Бо цябе-ж засьмяе

Чалавек цьвярозы.

А-ха-ха! хіхі-хі!

Ну, чаго сястрыца

Ні хапіло табе?"

— «Перастань, дурніца!»

— «Ні сьмяшы ты людзей,

А давай паскачам!»

А журба ішчэ горш

Закацілась плачам.

«А-ха-ха!» «І-ы-ы!»

Па дарозі льюцца;

Йдуць журба с сьмехаццем,

А людцы сьмяюцца

От журба і крычыць:

—«Праз цябе выкпіны»!

Сьмехацце ж ей у адказ:

—«Не, асані вінна!»

—«Праз цябе!» — «Праз цябе!

Увайшлі у спрэчку,

А у канцы пачалі

Малаціці грэчку.

Тут камар падляцеу:

«Кум з кумой дзярэцца?

І пачау ля журбы

Акругом вярцецца!

То у нос, то у лоб.

Джыгане — упьецца,

От журба науцек,

Бо німа дзе дзецца.

Сьмехацце ж ні бяжыць,

Даганяць ні хочэ,

А з людзьмі над журбой

Над дурной рагочэ.

От і усе. Калі хто

З вас журбу убачэ,

Дык настрашце яе

Камаровым плачам.

Уцячэць! А цяпер —

Заплаці двузлотку

І кілішачак дай

Прамачыці глотку».


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан