epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Жыцце

Жывець спакойна вол пад тым ярмом сваім,

Намуляу карк. Мазолі, скрозь мазолі!

Падкінуць сена жмут — яму й таго даволі,

І льос мізэрны свой ні назаве благім.

 

Цярпліва зносіць ен нівыгады жыцця:

Ніхай яго часамі злаюць ліха,

Хай сьвішчэ страшны біч, — пакорліва і ціха

Ідзе разораю. Кіруе ім дзіця.

 

Жыві-ж, спакойна, вол, хадзі у сваім ярме,

Цягай плугі і лій свой пот на пана,

Хаця ні ведаеш, якая рэч пашана.

На што яна табе? Сьляпому добра у цьме.

Лягчэй ісьці яму дарогаю жабрачай...

 

А ты—жывелау цар? Ці ж ты жывеш іначай?!..


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан