epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

«Жывыя казкі»

(1920)

«Жывымі» назваў я казкі, надрукаваныя ў гэтай кніжачцы, дзеля таго, што я не чуў іх ад каго-небудзь і потым запісаў, але ўласнымі вачыма бачыў і вушамі чуў усё тое, што ў іх дзеецца. Спадзяюся, што мае чытачы гэта і самі ўмеюць: бачыць тое, чаго для іншых саўсім няма.

«Жывымі» назваў я іх яшчэ і дзеля таго, што хацеў, каб з іх была для маіх чытачоў большая карысць, чым з тых апісанняў больш ці менш цікавых здарэнняў, каторыя звычайна называюцца таксама казкамі і па прачытанні найчасцей забываюцца. Я хацеў, каб кожная з маіх казак пасля яе прачытання выклікала ахвоту паказаць прачытанае ў асобах — «згуляць»; адным словам, мае дарагія прыяцелі, да вашых гульняў я хацеў дадаць вам яшчэ тры гульні: у «хлопчыка ў лесе», у «шчаслівага чырвонца» і ў «дзіўны лапаць».

Пры гэтым я саўсім не буду пакрыўджаны, калі, гуляючы — паказываючы гэтыя казкі, вы штось у іх зменіце подлуг свайго ўпадабання, што-нішто дадасцё, што-нішто ўйміцё. Наадварот, я буду вельмі рады гэткаму папраўлянню, а калі б, заахвочаныя сваёй працай над гэтым, выдумалі б нешта саўсім новае, то я віншаваў бы сябе з тым, што мае казкі добрыя ўдаліся.

Аўтар


1920?

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Уклад. прадм. і камент. У.Казберука; Маст. У.Басалыга. - Мн.: Маст. літ., 1991, 359 с. [5] л. іл. партр.: іл. - (Спадчына).
Крыніца: скан