epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Смаленец

На старой дзялянцы

Куды ні глянь - гарматаў, мінаў шмат,

Акопы, рэйкі ды пячураў лісіх брамы,

На батарэі два лафеты без гармат -

Нямыя сведкі незабытнай драмы.

Адвіснуў дрот. Асыпаўся акоп.

Ў ягоным рве клубком вужакі ўюцца.

Няма людзей... ў чужыне земляроб...

Бог ведае, ці прыйдзецца вярнуцца.

 

1920-я

 


1914-1920?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая