epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Астраўлянка

Што варажыла на руцэ цыганка,

Усё не ў лад, не ў колер, неўпапад.

Свет цесны. У ім душа, як астраўлянка,

Дзе ў шэрым моры тоне далягляд.

 

Не клінам — свет. Ёсць і твая дзялянка,

Хоць пашматаў яе і гром і град.

Нясмела зноў пастукае на ганку

Паэзія, спазнаўшы скруху страт.

 

Хіба ў сваяцтве талент і распуста?!

Разгулле плоці спеліць духу тло.

Душу не ўціснеш на тапчан Пракрустаў,

 

Дзе дабрыню сілком нявечыць зло.

Палын пяра, салодкай славы лусту

Не памяняй на ступу з памялом!