epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Біблейскае

Немагчыма вярблюду пралезці праз вушка

іголкі,

Як гаворыцца ў Бібліі мовай далёкіх вякоў.

Ах, святая наіўнасць! Вярблюд той дурны

не настолькі,

Каб з гарбом сваім лезці у шчыліну пасткі

такой!

 

Даўгалыгаму плесціся лепш між пясчаных

барханаў,

Як нядаўна і мне па апрыкралай тундры

ў снягах

Пад астуджаным небам, пад бляскам

паўночнага ззяння

З алавянаю стомай ад доўгай хады у нагах.

 

Свет мой звужаны быў шмат вузей

за біблейскае вушка,—

Свет магчымасцей вязня за грошык апошні

танней,

Дзе за слова нязгоды стралок цябе возьме

на мушку,

Толькі куля яго аніяк не трапляла ў мяне...

 

Белы д’ябал пургі на арэлях вятроў мяне

гушкаў,

Статкі белых аблокаў на захад-радзіму

плылі...

Абмінуў я усё ж ткі біблейскае

вузкае вушка

І дасяг сваёй роднай, бясконца любімай

зямлі!

 

Ёй глыбокі паклон, той зямлі, што мяне

нарадзіла,

Што цярплівасць і мужнасць народа майго

мне дала!

Я надзею хаваю ў душы, што ягоная сіла

Адшчапенцаў здрадлівых змяце, як нашэсце

змяла!

1993


1993