epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Белы крык

Белы, белы цвет. Душа раскалыхана.

Белай цішыні няўрокам не паруш!

Быццам бы шматкі аблок, вятрамі рваных,

Пабялілі кроны вішань, яблынь, груш.

 

Дух вясны трывожыць белым хваляваннем,

Белай цішыні світальнае пары.

Белы свет — увесь трывога і чаканне,

У грудзях зямных затоен белы крык.

 

Свята шэсце чуеш? Схамяніся ззяблы —

Белая ўрачыстасць блізка у двары.

Хутка абзавецца берасцянка-зяблік,

 

Лік гадам зязюля распачне ў бары...

І пакуль пяро у пальцах не саслабла,

Хараства зямнога бліскаўкі збяры!