epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Чаканне

Прыходзь, вясна, днём першае усмешкі,

Днём першай песні птаха-жаўрука,

Сцяблінкай першай на крутым узмежку,

Днём нараджэння першага радка.

 

Радок мой, ён пралёг прамою сцежкай

Да дум тваіх жывога церамка.

У ім — пачуццяў згаслых галавешкі,

Жаданняў абмялелая рака.

 

І ўсё ж ён повен светлага чакання

Між днём і ноччу алай паласы,

І развітанняў у імя спаткання,

 

І адцвітанні у імя красы...

Прыходзь хутчэй, вясны

трыумфаванне,

Цяплом праменным, халадком расы!