epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Чапаеў

Кавылі шумяць былою славай

У шырокіх стэпах Прыуралля,

А па іх — налева і направа —

Красак незлічоныя каралі...

 

А над імі пралягаюць годы,

Устаюць былыя летуценні,

Белая ўздымае свае воды,

І Урал грукоча па каменні,

 

Скачуць тымі стэпамі казакі,

Колюць неба спічакамі пікі,

На Самару йдуць чэхаславакі,

Белыя палкі вядзе Дзянікін.

 

А над імі коршуны лунаюць

Ды арлы драпежныя кругамі,

Кавылямі восень залатая

Сцелецца пад конскімі нагамі...

 

І тады пад небам нашым сінім,

Пад барвянай восеньскай зарою

Зноў збіраюць даастачы сілы

Маладой рэспублікі героі.

 

Па вялікіх роўніцах краіны

Баявыя ходзяць навальніцы,

Устаюць рабочыя дружыны,

Устаюць казачыя станіцы.

 

Па гарах, лагчынах ды разлогах,

Па бяскрайняй той зямлі акрузе,

Па расійскіх вілістых дарогах

Іх вядзе ў баі таварыш Фрунзе.

 

Не хадзіць далёка войскам белым

Б’е у лоб ліхія тыя зграі

Пад Уфой, Уральскам, Белебеем

Грозная дывізія Чапая.

 

...Тых гадоў гарачыя старонкі

Памяць неўміручая гартае...

Ў кавылях гуляе вецер звонкі,

Ў полі ходзяць рупныя ратаі.

 

Па дарогах {11а датых бягуць машыны —

Новых стэпаў дарагія госці,

Дзе над кустам дзікае шыпшыны

Братнія даўно сатлелі косці.

 

Дзе калісь дарогамі крутымі

Баявая маладосць хадзіла,

Пралятаюць над краямі тымі

Самалётаў нашых эскадрыллі.

 

Палівае стэпы дожджык бойкі

Ды шумяць высокія пшаніцы,

Дзе былі Сламіхінскія бойкі,

Ноч цяжкая Лбішчанскай станіцы.

 

Дзе пад сонцам вострыя багнеты

Зіхацелі варанёнай сталлю,

Дзе уральскія тугія ветры

У вушах няпрошана свісталі.

 

Падстаўляла кулям свае грудзі

Маладосць, на радасці скупая.

Дзе яшчэ раслі такія людзі,

Як Васіль Іванавіч Чапаеў?!

 

Дні грымелі ў пораху і дыме,

Каб жыла Рэспубліка Саветаў,

Красавала днямі маладымі,

Сонцу усміхалася і свету.

 

Вось затое ў часе не растане

Памяць, успамінамі скупая,

Пра такіх бясстрашных і адданых,

Як Васіль Іванавіч Чапаеў!

 

1934


1934