epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Хакей

Хакей — о’кей!

Хакей у рытме веку.

Сядзі і млей,

пакуль ідзе хакей.

Сцякаюцца,

нібы ў святую Мекку,

На йгрышча тое тысячы людзей.

 

Хакей — мазгоў масаж, настрою — лекар.

Перад экранам сядзь і ўсмак хварэй!

Ну, што яшчэ патрэбна чалавеку?! —

Тут табе ў хаце Рым і Калізей!

 

Здаецца, клюшку ў рукі сам узяў бы,

Хоць за плячыма год неўправарот,

Як той Траццяк, злавіў бы ў лёце шайбу,

 

Дарвацца б толькі да яго варот!

Не, без хакею люд наш маху даў бы,

Здрабнеў бы духам чалавечы род!