epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Ціль Уленшпігель

Смак адзіноты добра мне вядом,

Блуканні Уленшпігеля вядомы.

Пад дахам белай ночы быў мой дом,

Бязлюдна мне было ў тым белым доме.

 

Блукаў і я, і рушыў напралом,

Пераплываў плынь рэк не на пароме.

Быў хрышчан я і крыжам, і кайлом,

Спаў на зямлі сырой і на саломе.

 

Што Фландрыя? Дукорскія бары,

Чаромхі цвет ці палыханне макаў,

На жытным полі пяюны-вятры

Куды бліжэй да сэрца і да смаку.

 

Адно шкада: з нядаўняе пары

Няма са мной вясёлага Гудзака!