epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Цішыня

Тишина, ты — лучшее

Из всего, что слышал...

 

Б. Пастарнак

Па-польску рокоі — азначае мір,

А мір і ёсць спакой і цішыня.

Ці раз цану яму спазналі мы,

Калі сціхала злых стыхій гульня.

 

Калі ад слёз гарачых стылы жвір

Ці раз пякучым болем сам брыняў,

Калі ўставалі мы вайной на мір,

Сканала каб крывавая грызня.

 

Свет патрабуе згоды й цішыні,

Ад катастроф грымотных ён аглух,

О, разнамоўны люд зямлі, вярні

 

Спакой — хацінам, яснату — святлу,

Жанчынам — шчасце, дзецям — тыя дні

Дзе свет дабра не падначален злу!