epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Дарагія рысы

Дзеямі і справамі сваімі

Абганяем мы вялікі час.

Будуць вечна жыць між нас жывымі

Дарагія рысы Ільіча!

 

Светлаю любоўю да Радзімы,

Сілай непахіснай у плячах

Услаўляем вобраз мы любімы —

Дарагія рысы Ільіча!

 

Нашымі рукамі будзе зменен

Твар зямны у наш грымотны век,

Бо заўсёды неўміручы Ленін

Разам з намі творыць і жыве!

 

Чалавек наш горды і шчаслівы,

Будучыня свеціцца ў вачах,

Бо нясе ў сабе ён беражліва

Дарагія рысы Ільіча!

 

1960


1960