epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

"Даўно трывогі праплылі..."

Даўно трывогі праплылі,

І далягляд ізноў пустынны...

Так у далёкія краіны

Плывуць па моры караблі...

 

На бераг выйду я тады,

Дзе вецер свежы і салёны

На гальку кідае шалёна

Грамады пеннае вады.

 

У тым нязмоўклым шуме хваль

Адчую сэрцам і душою:

На лёс трывог і непакою

Мяне хрысціў дзевяты вал.

 

Каб ад маланак не аслеп,

Не захлынуўся ў дзікай прорве,

Каб не звялі ні суш, ні мора

Маёй душы на лжывы след...

 

1929


1929