epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

"Дождж ідзе, і на сэрцы маркотна..."

Дождж ідзе, і на сэрцы маркотна,

І душы не хапае спакою...

Гэта восень майстэрскай рукою

Тчэ з туманаў сівыя палотны.

 

Нашаптала яна ў вечар змрочны

Невыразных здагадак аповесць,

Каб, як грэшніка, клікаць на споведзь

У дванаццаць гадзін апаўночы...

 

Ападае пажоўклае лісце:

Ўзняўшы ўгору стамлёныя рукі,

Паскідалі, застыўшы без руху,

Тапалі залатыя маністы.

 

Гэта ўсё мне ў самоце здалося,

Гэта, выплыўшы з пены туману,

Нашаптала мне словы падману

Дажджавая бяздомная восень...

 

1946


1946