epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Душа

Было юнацтва, кроў кіпела,

Калі да выніку дайшоў,

Што, не валодаючы целам,

Не авалодаеш душой.

 

Так, ды не так. Было каханне,

Была на свеце ўсім адной,

Душа ж яе была схавана

Пад пустаслоўем і маной.

 

Было ў часіны ліхалецця

Каханне поўным горкіх мук,

Што дзе там кволай той Джульеце,

Рамэо беднаму таму!

 

Калі ж хацела мёртвай хваткай

Бяда спыніць яго працяг,

Душа не рынулася ў пяткі

Перад пагрозай небыцця.

 

Была й атрута расставання,

Калі рабіў нясмелы крок

У спёку палкага кахання

Расчаравання халадок...

 

Што ні кажы — душа не лыка,

Не лезе ў прыказкі радок,

Яна імкнецца ў свет вялікі,

У свет хімер зямной хадой.

 

Калі ж прыгне лухта людская

Хлуснёй, паклёпам, брудам зла,

Яна і ўпоцемку блукае —

Шукае выйсця да святла.

 

І хоць абое пастарэлі,

Аціх крыві ўтрапёнай

Развітвацца не хоча з

Трывогі поўная душа!

 

1993


1993