epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Дзень

Твой рух, твой поступ, неспакойны свет,

Адчуць хачу ўсім духам пранікнення,

Хоць праступае ледзь пункцірны след

Тых змен, што рвуць ланцуг

асноў нязменных.

 

Пазнаць бы, ў чым прадбачанняў сакрэт,

Калі, як позірк лазера праменны,

Скіруеш вока пільнае ў прасвет

Паміж святла вытокамі і ценем!

 

А іх, на жаль, а іх яшчэ зашмат,

Віхлястых ценяў цёмнага былога,

Што, нібы ноч палярная, прымат

 

Сцвярджаюць свой, каб адступіў назад

Дзень перад ноччу, страціўшы дарогу,

Хоць ён для ночы той — старэйшы брат!

 

1960


1960