epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Фэст

Свет пабудован так, што ў ім не цесна

Святлу і цемры, дабраце і злу,

Выццю шакала й салаўінай песні,

Сустрэч уцехам, палыну разлук.

 

Свет пабудован так, што ў ім сумесна

Суіснаваць і скакуну й аслу.

Адным ляцець высока; ходам крэсным

Паўзці другім, хто розумам аглух.

 

Хай так. Але ў маланках азарэння

Ёсць найвышэйшай праўды сэнс і змест,

Не тло карану, не біблейскі тэкст,

 

А стрыжань руху формул і натхнення,

Рэвалюцыйных бур і патрасенняў,

Вялікай эры найлюднейшы фэст!