epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Гаспадар

Чым дальш, тым больш растуць цяжкія

страты.

Лік дзён тваіх таксама йдзе на спад.

Хай дурань трызніць славай Герастрата,

Я ж слову сябра больш чым славе рад.

 

Рубцы зажыўшых ран дарма не кратай

Слаўцом, зляцеўшым з вуснаў неўпапад.

Зірні: зямля прапахла мёдам, мятай,

На ўсходзе сонца — росы ў сто карат!

 

Вось тут і ёсць спакуса існавання:

Пі з кубка шчасця, кроплі не пралі,

Каб смагу ненатольную жаданняў

Глытком астатнім мог ты наталіць;

І памятай: ты быў не госць названы,

А паўнапраўны гаспадар зямлі!