epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Гулівер

Не, пустасловам я заўжды не верыў,

Хоць неаднойчы сустракаў такіх.

Што сам сябе лічыў за Гулівера,

За драбязу ж — астатні род людскі.

 

Хто знаў самоты дух і тло хімераў

І ў горле злосці даўкай камякі...

Як чалавеку жыць без дружбы й веры,

Без цеплыні сяброўскае рукі?!

 

А гэты жыў, як за глухой курцінай,

Браў дружбу ў доўг, а славу напавер,

Забыўшыся, што й праўдзе ёсць часіна,

 

Якім аршынам сам сябе пе мер,

Дзе нават неба здасца за аўчыну,

І ліліпутам здасца Гулівер!