epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Ідуць балтыйцы

Яшчэ ў праменні залацістым

Адміралцейства шпіль гарыць,

А над Нявою змрок лажыцца

Апошнім водбліскам зары.

 

І вее вечар ясна-зыркі

Вятрыскам зябкім ад ракі...

Ідуць у белых бесказырках

Па набярэжнай маракі.

 

Ідуць балтыйцы маладыя —

Савецкіх вод вартаўнікі;

І песні словы баявыя

Ільюцца пад узмах рукі.

 

Ідуць. Пагойдваюцца плечы,

Кладзецца чотка кожны крок.

І нават гоман чалавечы

Сціхае быццам незнарок.

 

І горад з мармуру й граніту

Начны агортвае спакой.

Надзейны нашыя граніцы

У руках такіх вартаўнікоў.

 

Таму ў вячорным сонца спектры

Здалёк зазвычай пазнаю

Па торцу Неўскага праспекта,

Чырвоны флот, хаду тваю!

 

1934


1934