epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Ільіч з намі

Як першы цёплы дзень красавіковы

Усё жывое будзіць на зямлі,—

Так вечна мудрым, ясным, простым словам

Натхняе нас да парыванняў новых

Жывы заўсёды паміж нас Ільіч.

 

Як ручаі збягаюцца да рэчак,

Каб мнагаводдзем плыні к мору плыць,—

Так разнамоўе думкі чалавечай

У рэчышча адно злучыў навечна

Сваёй крыштальнай думкаю Ільіч.

 

Як на заранку змрок начны радзее,

Змагло каб сонца далеч асвятліць,—

Так променем агністае ідэі,

Так полымем нягаснае надзеі

Людскія сэрцы запаліў Ільіч.

 

Мы з тым агнём сабе здабылі права

Тварыць жыццё без войнаў на зямлі,

Узняўшы над магутнаю дзяржавай

Авеяны нямеркнучаю славай

Сцяг партыі, што першы ўзняў Ільіч.

 

Грудзьмі ў баях Радзіму адстаялі

Сыны з'яднанай ленінскай сям'і.

Па праву мы гаспадарамі сталі

Зямной прасторы і касмічнай далі,

Бо з намі быў заўсёды наш Ільіч.

 

Адкрыты людзям працы

светлы дом наш

Агні яго нікому не заліць,

Бо надзяліў нас сілаю нястомнай,

Бо надзяліў нас мужнасцю нязломнай

І мудрасцю высокаю Ільіч!

 

1961


1961