epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Індэкс

Туды і ў думках нават не дапасці

Нагам нядужым на зыходзе дзён,

Дзе даль прыкрыў заружавелы засціл,

Але абрыс наступнага відзён.

 

Машынны век, люблю тваё сучассе:

Праз формул вязь, лагічных схем закон

Я бачу знак — умоўны індэкс шчасця,—

Да новых вех звышскорасны разгон.

 

І хоць у тых праколах перфакартаў

Зацесна ўсё ж пачуццям трапяткім,

Жыццё ідзе, сябруе розум з жартам,

 

Звяргае догмы ісцін рух упарты,

І пал любві нясе ў ядры сваім

Зародак той, што ўсіх адкрыццяў варты!

 

1968-1970


1968-1970