epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Іронія

Яна — палын і мёд, асы укус,

Знішчальны смех, ратунак ад маразма.

Хто не спытаў хоць раз яе спакус

Яшчэ з часоў Бакаччо і Эразма?

 

Яе палохаўся ў сутане хлус,

Была яна Сервантэсу прыязнай,

Ёй Шэрыдан служыў. Баварскі хлюст

Згінаўся, біты гейнеўскім сарказмам.

 

Была яна найлепшаю з уцех

Для Гогаля, смяяцца й нам не грэх,

Пракладваючы ў будучыню сцежку

 

Да ясных дзён паміж высокіх вех...

Хай будзе бацькам ёй іскрысты смех,

А мацеркай — вясёлая усмешка!

 

1956


1956