epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Я — беларус

Цяжкія хмары цьмянай плашчаніцай

Укрылі спахмурнелы небакрай.

Зямля спякотнай смагаю дыміцца

І перуны здалёк грымяць: пара!

 

Пара! Зямля набракла прадчуваннем

Грымот шалёных, гулу навальніц,

І прагай да братэрства і яднання,

І ўваскрашэннем храмаў і капліц,

 

Каб тлумны свет хлусні і ачмурэння,

Абноўлены, атрос нарэшце тлен

Дагматыкі, знявагі, прыніжэння,

На поўны рост узняўшыся з калень.

 

Каб, скінуўшы ланцуг дактрын іржавых,

Тандэтных ісцін спарахнелы друз,

V Я мог сказаць без боязі расправы:

Я вольны сын свабоднае дзяржавы,

Я — БЕЛАРУС!

 

1991


1991