epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Ева

Апошні раз я стрэўся з бабкай Евай,—

Ёй толькі сто гадоў было. Пасля

Ляцеў то ўправа, то старчма, то ўлева

Майго жыцця вясёлы перапляс...

 

Калі ж прайшла шалёная залева;

Атрэсла пыл вайны мая зямля,

Я не знайшоў магілкі бабкі Евы —

Відаць, пяском віхура замяла...

 

Гады плывуць, нібы пад сонцам хмаркі,

І бачу я, калі іх расхіну,

Як за памін душы дачушкі Даркі1

У хвілю тую горкую адну

Куляе з жалем бабка Ева чарку...

Ах, бедны Йорык,— твой, бабуля, ўнук!

1 Дарка, Дар’я Васільеўна — мая маці, бабка Ева — матчына маці.