epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Юбілейны санет

Сядзеў паэт на лаве урачыстай,

Макрэў сівы на галаве пушок,

І класік па складах чытаў басіста

Саф’янавы пухнаты адрасок.

 

І ля трыбуны ліўся серабрысты

Акторкін мілагучны галасок,

І ў ладкі дружна пляскалі ўсе чыста,

І на грудзях матляўся кругляшок.

 

Усё было: ён і гласатар свету,

Яго ўслаўляюць Случчына й Тува,

Яго йшчэ песня лепшая не спета,

 

Даўно чакае лаўраў галава...

Ды не хапала аднаго ў паэта:

Паэзіі хаця б радочкі з два!