epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

"Калі праўда ўсе гэта..."

Калі праўда усе гэта — вазьмі

Мае рукі ў свае далоні.

Між табою і мной хоць на міг

Шчырасць госцяй хай будзе сягоння.

 

Ты пабачыш яе у вачах

Гэткіх самых, як мы, сустрэчных.

Напаўголасу словы гучаць

Аб звычайным, аб простым, аб вечным.

 

Ты схавай іх у сэрцы сваім —

Памяць нашай юнацкай любові.

Гэтак хораша быць маладым,

Закаханым, шчаслівым, здаровым!

 

Час сатрэ нават воблік твой,

Толькі момант такі не сатрэцца:

Ленінградскіх начэй хараство,

Ў цішыні перастукі двух сэрцаў...

 

Калі ж ростань надыдзе, скажы,

Каб у шчырасці зніклі сумненні,

І як лепшы ўспамін зберажы

Найвастрэйшае гэта імгненне.

 

1934


1934