epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Крокі эпохі

Ты ідзеш над зямлёю,

Падзеямі ўзрушаны час,

Ты ў агні рэвалюцый

Нясеш чалавецтву збавенне,

На далонях далін,

На узгор’яў гарбатых плячах

Бачу сонца ліццё,

Бачу бляск залатой летуценні...

 

Грозны летапіс дзён

Ты вядзеш на старонках сваіх,

Я, твой сын паслухмяны,

Радкі іх чытаю і бачу:

Чалавечай крывёю

Запісаны нашы баі,

Мазалямі і потам

Адзначаны нашы удачы.

 

Хай раскажуць пустэльні

Размоваю выдмаў сухіх,

Дзе ў бязводных абшарах

Асмяглі азёры і рэкі,

Як калісьці панура

Ішлі караваны па іх,

Як грукочуць цяпер

Паязды па турксібавых рэйках.

 

Хай раскажа Данбас,

Хай раскажа магутны Дняпро

Лебядзінаю песняй

Магутных грудзей Ненасытца,

Хто цяплом сваіх рук

Распаліў яго белую кроў,

Хто ажыўшае сэрца

Прымусіў турбінамі біцца?

 

Ты над прахам былога

Праходзіш, абноўлены час,

Свежым ветрам нясеш

Ты па землях разбуджаных зрухі

Невычэрпныя сілы

Даеш ты рукам і плячам,

Каб рэспубліку вывесці

З цемры і пылу разрухі!

 

На высокіх частотах

Працуе твой пульс малады,

Сочаць вочы мільёнаў

За кожным чарговым ударам,

Як змяняюць свой твар

Твае сёлы і гарады,

Як савецкія людзі

Змяняюць аблічча абшараў.

 

Рэкі там паплылі,

Дзе курыўся пяскамі бархан,

Дзе бязлюдныя стэпы

Шумелі ўначы кавылямі,

І шляхі праляглі

Там, дзе слаўся балотны туман,

Дзе журботную песню

Насілі вятры над палямі.

 

Там па жылах жалезных

Ажыўшага цела зямлі

З руднікоў і капальняў,

З багатых нафтавых вышак,

Нібы свежая кроў,

Цягнікі паплылі, паплылі

Пад калішнім цалінным

Дрымотным зацішшам.{папльтлі

ТТад калішпім цалінным

Дрьтмотпьтм зацішгаам.}

 

Па артэрыях рэк

Да багатых марскіх партоў

Палілася дажджом залатым

Маладая пшаніца,

А з паўночных краёў,

З непраходных таежных лясоў

Даражэйшыя футры

Пясца, гарнастая, куніцы.

 

Ўсе багацці краіны,

Прасторы зямлі і нябёс

Перададзены нам

У надзейныя цвёрдыя рукі.

Пакаленне адважных —

Мы самі ствараем свой лёс,

Дзе не будзе ні войнаў,

Ні гора, ні скаргі, ні скрухі.

 

Дык ступай жа, мой час,

Непахіснай і грознай хадой,

Праз агонь рэвалюцый

Нясі чалавецтву збавенне!

На далонях далін,

На магутных плячах гарадоў

Бачу сонца ліццё,

Бачу бляск залатой летуцені!

 

1930


1930