epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Ліпень

Гарачы ліпень лета напалам

Рассек праменнай шабляю спякоты,

Каб востра пахнуць скошаным лугам,

Адчуць касцям салодкую ламоту;

 

Каб на зажынках спелым каласам

Злучыцца ў першы сноп назалацелы,

Каб засвяціцца радасцю вачам,

Пазнанаю ў далонях запацелых.

 

Не толькі цветам ліп, а цветам душ,

Палітых гордай сілаю натхнення,

Што не адолеў холад зімніх сцюж,

 

Што дажылі да часу узмужнення,

Ты славен, Ліпень,— бацька пахкіх руж

І сябра самых яркіх летуценняў!