epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Ліс

Жыў-быў не леў, а стараваты ліс,

Хоць, праўда, меў ён львіную пасаду.

Дрыжалі ўсе, як на асіне ліст,

Бо сіл не мелі даць яму па заду.

 

Сваю даніну кожны моўчкі нёс

У фонд сакрэтны (на банкет ці п’янку).

Ды з блізкіх хтось на ліса ўсё ж данёс,

Каб і яго патрэсла ліхаманка.

 

І што ж? Жыве ў нары спакойна ліс,

Усмак патрошку трушчыць куранятка,

Бо рэзюме такое падвялі:

Не хабар браў, а штось накшталт падатку.

Ну, а за гэта моцна не таўклі...

 

Мараль: рабі што хочаш, толькі гладка!