epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Любоў

Хто б ты ні быў і хто б ты ні была,—

Ты з ёю не пазбавішся спаткання.

Ёй век гарэць і не згарэць датла,

Ёй век цвісці, не знаўшы адцвітання.

 

Такою ты ў душы маёй жыла

І будзеш жыць без болю нараканняў

За тое, што так шмат дала святла

У змроку шматгадовых вандраванняў.

 

І будзеш жыць зайздросніцы на злосць,

Якой імя — гадоў сівая пемач,

Як гаспадыня сэрца, а не госць.

 

Ты — пакаленняў новых буйны рост,

Напеў нязгаснай чалавечай тэмы,

Вясна жыцця і часу маладосць!

 

1956


1956