epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Май

Ясны ранак сон Радзімы будзіць —

Па зямлі вясна ідзе-гудзе.

З Першым маем, дарагія людзі!

Добры дзень,

Вясновы светлы дзень!

 

Павявай над бацькаўшчынай мілай

Свежы ветрык з цёплай стараны!

Сонцам нас сягоння акрыліла

Свята міру, дружбы і вясны.

 

Ліся, ліся ў вуліцы і плошчы,

Мора чалавечых галасоў!

Маладыя крочце сцяганосцы

Пад прызыўным шэлестам сцягоў!

 

Вашы вочы гордасцю іскрацца,

Вам высока несці алы сцяг —

Ад брыгад камуністычнай працы

Да камуністычнага жыцця!

 

Да вышынь ляці, як водгук славы,

Гром аркестраў, песенны прыбой!

Наша маці родная, дзяржава,

Мы адной сям'ёй ідзём з табой!

 

Да любой работы мы гатовы

Пад зямлёй, у небе, на зямлі —

Толькі ты скажы, Радзіма, слова,

Толькі, Партыя, народ пакліч!

 

Глянь, як зграбна адбівае крокі

Маладых салдат адменны строй! —

Кожны з іх твой смелы горды сокал,

Кожны рыцар-абаронца — твой!

 

Глянь: ідуць рабочыя раёны —

Сямігодкі творцы і майстры!

Глянь: усмешка шчасця ззяе сёння

На абліччах юных і старых!

 

З краю ў край разбуджанай планеты

Узняліся людзі ў гэты час,

Свецяць ім святлом надзей з партрэтаў

Як жывыя, вочы Ільіча.

 

Шчодра, сонца, над прасторай роднай

Цеплыні струмень гарачы лі!

Да вясны і шчасця кроч, народ мой,—

Пакарыцель неба і зямлі!

 

1961


1961