epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Маланка

Усё, што ўзяць было магчыма, ўзята,

Чаму гарэць — згарэла ўсё датла.

І ўсё ж, як песня ў сэрца, сонца ў хату,

У мой нязыркі свет ты увайшла.

 

І ён, датуль на фарбы не багаты,

Зайграў буянствам бляску і святла,

Дзе двуадзінства найвышэйшым святам

Пара узнёслай еднасці была.

 

Што ж?! Я й цяпер удзячны той напасці,

Што як маланка асляпіла зрок,

Што ў дні самоты памагла мне скрасці

 

Ружовай мары залаты шматок...

Я веру: людзі створаны для шчасця,

Ім і аддам апошні свой радок!