epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Мэта

Не рыфмаў легкаважныя бразготкі,

А слоў, апаленых, цяжкі свінец

Каваць у перадышак час кароткі

Прысуджана было аднойчы мне.

 

І я ў глыбінях шахтавай праходкі

Выкрэшваў кіркай іскры, каб мужней

Гучаў мой голас з перацятай глоткі

У той людзьмі забытай старане;

 

Каб мог дайсці да найвышэйшай мэты,

З якой усё жыццё навек звязаў,

Дайсці, не азірнуўшыся назад,

 

Каб вершам вольным ці радком санета

Змог даспяваць усё, што недапета,

І ўсё, што недасказана — сказаць.