epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

"Мінула ўсё..."

Мінула ўсё: дарогі снегавыя

І скавытанне снежнае пургі.

Бягуць слупы насустрач верставыя,

У шкле азёр блакітныя кругі.

 

Не сцісне грудзі крыўды горкай зелле,

Дзе боль і радасць злучаны ў адно.

Зноў сустракаеш ты радзімы землі,

Зноў родны вецер стукае ў акно...

 

Зноў для цябе мігцяць у небе зоры,

І калі ўпасці прыйдзецца адной,

Дык што з таго? Не сёння і не ўчора —

За страты ўсе заплочана даўно!

 

1955


1955