epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Мужнасць

Не там яна, дзе напралом грудзьмі

Ты, кінуўшыся ў пекла небяспекі,

Свой лёс даручыш выпадку на міг,

Каб існаваць пасля з душой калекі.

 

Не. У бядзе ты з мужнасцю прымі

І роспач мук, і смерці страх, і здзекі,

Каб, выжыўшы, высока між людзьмі

Ты годнасць нёс байца і чалавека.

 

Страх — маладушша вырадак. Гані

Прэч ад сябе яго, як цень сумнення,—

Дух мужнасці гартуецца ў агні!

 

Жыццё зямное — непаўторны дар,

Дзе кожны дзень—і творчасць, і натхненне.

Над ім не ты — народ твой гаспадар!

 

1956


1956