epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Мы з табой

Тваім агнём нязгасным свет асвечан,

Твой голас родзіць водгулле наўсцяж!

Усёю сілай думкі чалавечай,

Усёй гарачай сілай пачуцця,

Сваім сумленнем, сэрцам і душой

Мы, Партыя, з табой!

 

Цвярдзей наш горды поступ год ад году

Ясней наш зрок, спрытней работа рук!

Ты — плоць і кроў, душа і мозг народа,

Зара надзей, жыцця нястрымны рух!

Паклічаш ты на свята ці на бой —

Мы, Партыя, з табой!

 

Сэнс існавання, годнасць чалавека

Ты да вышынь нязнаных узняла!

Мы йдзем — і ў твар нам вее вецер веку

Струменнем чыстым сонца і цяпла.

У працы, ў шчасці, ў радасці жывой

Мы, Партыя, з табой!

 

Пакуль святло лье сонца з небасхілу,

Пакуль сінее неба над зямлёй,

Не разамкнуць ніякім чорным сілам

Табой з'яднаны, непахісны строй.

Нас асяняе сцяг высокі твой,—

Мы, Партыя, з табой!

 

Няма на свеце справы больш пачэснай,

Як выканаць прадбачанні твае!

Яны, як гук жывы ўрачыстай песні,

З якой у бой люд свету паўстае,

І голас наш грукоча пад зямлёй:

Мы, Партыя, з табой!

 

1964


1964